Аб праекце

Гэты сайт быў створаны ў рамках праекта «CIRCMIGR: паляпшэнне цыклічнай міграцыi паміж Беларуссю і Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй», якi сумесна фінансуецца міжнародным Вышаградскім фондам.

Галоўнай мэтай праекта CIRCMIGR з'яўляецца вывучэнне сацыяльна-эканамічных эфектаў цыклічнай міграцыі паміж Беларуссю і Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй. Асноўнае пытанне праекта заключаецца ў тым, як кіраванне цыклічнай міграцыяй можа ў доўгатэрміновай перспектыве спрыяць аптымізацыі працоўных рэсурсаў у вышэйзгаданых краінах, пры адначасовай абароне правоў мігрантаў.

Міграцыйныя патокі паміж Беларуссю і Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй уключаюць значныя кругавыя рухi, якія характарызуюцца паўтаральнай легальнай мабільнасцю. Дадзеныя па ўказаных дзяржавах V4 сведчаць аб тым, што колькасць беларускіх грамадзян, якія атрымалі розныя віды дазволаў на працу, пастаянна расце. Усталявана, што цыклiчная міграцыя з Беларусі спрыяе аблягчэнню бягучага дэфіцыту працоўнай сілы ў названых дзяржавах V4, асабліва ў сферы паслуг і прамысловасці. У гэтым боку міграцыйных патокаў узнікаюць праблемы, звязаныя з такімі пытаннямі, як павага сацыяльных і працоўных правоў мігрантаў і эфектыўнае ўзгадненне працоўных рэсурсаў. З іншага боку, мала што вядома пра ўплыў цыклiчнай міграцыі ў Польшчу, Славакію і Чэхію на беларускі рынак працы і эканоміку (напрыклад, інвестыцыі за кошт грашовых пераводаў і зберажэнняў). Ва ўсім свеце даследаванні па гэтым пытанні носяць фрагментарны і супярэчлівы характар.

Агульнай мэтай праекта CRICMIGR з'яўляецца лепшае разуменне канцэпцыi цыклічнай мігрцыі і ўплыва, якi яна стварае. Гэта б забяспечыла надзейную аснову для распрацоўкі палітыкі, інфармацыйнай дзейнасці і дзеянняў, якія спрыяюць упарадкаванай і добра кіраванай цыклiчнай міграцыі. З гэтай мэтай Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў і яго партнёры распрацавалі тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне цыклiчнай міграцыі, заснаванае на фактычных дадзеных, атрыманых на сённяшні дзень, а таксама на рэгіянальным рынку працы і макраэканамічных прагнозах для ўсіх залучаных краін. Даследаванне ўключае ў сябе шэраг палітычных рэкамендацый па арганізацыі і кіраванні цыклiчнай міграцыяй.

Адной з канкрэтных мэтаў праекта CIRCMIGR было садзейнічанне спарадкаваным цыклiчным мiграцыям і падтрымка бягучай мабільнасці шляхам прадастаўлення неабходнай інфармацыі перад ад'ездам. Такім чынам, партнёры праекта вырашылі стварыць гэты вэб-сайт і выпусціць брашуру, адрасаваную цяперашнім і патэнцыйным мігрантам з Беларусі, якiя апісваюць асноўныя легальныя шляхі ўезду ў Польшчу, Славакію і Чэхію, а таксама іх правы як працоўных мігрантаў.


Кіраўнік праекта: CASE — Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў: www.case-research.eu

Партнёры:
- CASE Belarus — Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў Беларусі: www.case-belarus.eu
- Інстытут палітыкі і грамадства: www.politikaspolecnost.cz
- Інстытут эканамічных даследаванняў: www.ekonom.sav.sk
- Працоўныя правы моладзі: www.ylar.by

Спонсар праекта: Міжнародны Вышаградскі фонд
Праект фінансуецца урадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй ўстойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.