Прадастаўленне дапамогi
Асацыяцыя InBáze прадастаўляе паслугі па аказанні дапамогі ў Празе замежным грамадзянам з краін, якія не ўваходзяць у ЕС. У склад каманды ўваходзіць спецыяліст у галіне міжкультурнай камунікацыі з Беларусі. Адрас: вул. Легерова 357/50 // Legerova 357/50, 120 00 Прага 2. Тэлефон: (+420) 739 037 353. E-mail: info@inbaze.cz. Вэб-сайт.

Суполка Пагоня найбуйнейшае аб'яднанне беларусаў, якія пражываюць у Чэхіі. Мэтай Пагонi з'яўляецца захаванне і развіццё нацыянальнай культуры. Вэб-сайт.

Osvětový spolek Skaryna // Аб'яднанне «Прасвета» імя Скарыны — культурна-асветніцкая беларуска-чэшская асацыяцыя, якая аб'ядноўвае ў асноўным просьбітаў прытулку, больш-менш актыўна зацiкаўленых справамі сваёй Радзімы. Адрас: вул. Пучова 680/7 // Pučova 680/7, Йинонице, 158 00 Прага 8.

Міжнародная асацыяцыя «Грамадзянская Беларусь». Гэтая асацыяцыя імкнецца падтрымліваць няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі, якія часта былі вымушаны працаваць незаконна з-за цяперашняга беларускага рэжыму. Мэта асацыяцыi падтрымка дэмакратычных ініцыятыў і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Адрас: вул. Жытна 27 // Žitná 27, 110 04 Прага 1. Тэлефон: (+420) 774 522 733. E-mail: info@civicbelarus.eu. Вэб-сайт.

Інтэграцыйны Цэнтр Прагi (IЦП) — некамерцыйная арганізацыя, якая дзейнічае ў Празе. IЦП прадастаўляе бясплатныя паслугі мігрантам з краін, якія не ўваходзяць у склад ЕС, сумесна з партнёрскімі некамерцыйнымі арганізацыямі. Паслугі ўключаюць у сябе юрыдычныя кансультацыі, суправаджэнне ў дзяржаўныя ўстановы, курсы чэшскай мовы і многае іншае.

Дзяржаўны абаронца правоў чалавека (омбудсмен) абараняе людзей ад дзеянняў органаў улады і іншых ўстаноў, калі такія дзеяннi супярэчаць закону, не адпавядаюць прынцыпам дэмакратычнай прававой дзяржавы і прынцыпам добрасумленнага кіравання, або органы ўлады бяздзейнічаюць. Адрас: вул. Удольнi 39 // Udolní 39, 602 00 Брно. Тэлефон: (+420) 542 542 888. E-mail: podatelna@ochrance.cz. Вэб-сайт.

Амбасада Рэспублiкi Беларусь ў Празе. Адрас: вул. Садкi 626/17 // Sádky 626/17, 171 00 Прага 7. Тэлефон: (+420) 233 540 899. E-mail: czech@mfa.gov.by. Вэб-сайт.

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску. Адрас: 220088, Мінск, вул. Нагорная,12. Тэлефон: +375/17/2945249, 2945191, 2945121, 2945118. E-mail: minsk@embassy.mzv.cz. Вэб-сайт.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.