Інфармацыя
для мігрантаў
На гэтым сайце Вы можаце знайсці інфармацыю аб асноўных легальных шляхах уезду ў Чэхію, Польшчу і Славакію, а таксама аб Вашых правах як працоўнага мігранта ў гэтых краінах.

Каб даведацца больш аб краiне, якая Вас цікавіць, калі ласка, націсніце на яе назву.
Выберыце цікавую для Вас краіну
Каб даведацца больш пра краіну, якая вас цікавіць, націсніце яе назву.

Робячы гэта, вы зможаце атрымаць доступ да інфармацыі пра:
- як легалізаваць знаходжанне
- як легалізаваць сваю працу
- якія вашыя правы на працы
- дзе шукаць дапамогу

Вы таксама атрымаеце доступ да дадатковых рэсурсаў па вышэйзгаданых тэмах.
Аб праекце
Гэты сайт быў створаны ў рамках праекта «CIRCMIGR: паляпшэнне цыклічнай міграцыi паміж Беларуссю і Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй», якi сумесна фінансуецца міжнародным Вышаградскім фондам.

Галоўнай мэтай праекта CIRCMIGR з'яўляецца вывучэнне сацыяльна-эканамічных эфектаў цыклічнай міграцыі паміж Беларуссю і Польшчай, Славакіяй і Чэхіяй. Асноўнае пытанне праекта заключаецца ў тым, як кіраванне цыклічнай міграцыяй можа ў доўгатэрміновай перспектыве спрыяць аптымізацыі працоўных рэсурсаў у вышэйзгаданых краінах, пры адначасовай абароне правоў мігрантаў.

Нашы партнёры
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.