Законнае знаходжанне
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі знаходзіцца ў Чэхіі.
Візы

Кароткатэрміновая віза
Кароткатэрміновая віза сапраўдная не больш за 90 дзён на працягу 180-дзённага перыяду. Заяву на кароткатэрміновую візу можна падаць у адпаведную амбасаду, якая прадстаўляе Чэшскую Рэспубліку ў Вашай краіне — для беларускіх грамадзян гэта амбасада Чэхіі ў Мінску. Візавыя бланкі даступныя на сайце амбасады.
Электронная сістэма кіравання консульскімі сустрэчамі адсутнічае. Адрас візавага цэнтра амбасады і інфармацыю пра час працы можна знайсці на сайце амбасады. Кліенты могуць наведаць цэнтр у гадзiны працы, але пажадана запісацца на прыём па тэлефоне.

Доўгатэрміновая віза
Доўгатэрміновая віза — віза тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён. Заяву на доўгатэрміновую візу можна падаць ў амбасаду Чэхіі ў Мiнску. Рашэнні аб прадастаўленні доўгатэрміновых віз прымаюцца Міністэрствам унутраных спраў Чэхіі.
Від на жыхарства

Доўгатэрміновы від на жыхарства
Доўгатэрміновы від на жыхарства дзейнічае не менш за адзін год. Заяву на доўгатэрміновую візу можна падаць ў амбасаду Чэхіі ў Мiнску. Рашэнні аб прадастаўленні доўгатэрміновага віду на жыхарства прымаюцца Міністэрствам унутраных спраў Чэхіі.

Пастаянны від на жыхарства
Заяву на атрыманне пастаяннага віду на жыхарства можна падаць толькі пасля бесперапыннага знаходжання ў Чэхіі на працягу пяці гадоў. Неабходна здаць экзамен па чэшскай мове з вынікам, які пацвярджае ўзровень валодання мовай не ніжэй за базавы ўзровень А1. Пасля набыцця пастаяннага віду на жыхарства больш не патрабуецца дазвол на працу i можна карыстацца рознымі формамі дзяржаўнай сацыяльнай фінансавай падтрымкі. Заява на атрыманне пастаяннага віду на жыхарства павінна быць пададзена ў амбасаду, калі не пазначана іншае. 'Дыпламатычны спіс', які змяшчае спіс амбасадаў разам з іх адрасамі, можна знайсці на сайце Міністэрства замежных спраў.
Анлайн-заяўкі на атрыманне віду на жыхарства і візы можна знайсці на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.