Законнае знаходжанне
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі знаходзіцца ў Польшчы.
Візы

Застацца ў Польшчы можна пры наяўнасцi вiзы. Вiза патрэбна, напрыклад, калi Вы збіраецеся:
• працаўладкавацца;
• адкрыць свой бізнес;
• атрымаць навуковую ступень;
• калі ў Вас ёсць карта паляка і намер застацца ў Польшчы.


Заява на візу павінна быць пададзена ў консульства Польшчы:
у амбасаду Рэспублікі Польшча ў Мiнску;
у Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце;
або ў Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў г.Гродна.

Заявы на вiзу могуць быць апрацаваны ў іншых месцах Беларусі праз прыватнага візавага агента VFSGlobal. Яго візавыя цэнтры размешчаны ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Гродна, Брэсце, Баранавічах і Лідзе. Адрасы візавых цэнтраў і іншую адпаведную інфармацыю можна знайсці на гэтым сайце.

Важную інфармацыю аб трох даступных тыпах віз можна знайсці на сайце Рэспублікі Польшча:
Шэнгенская віза;
Польская віза;
Транзітная віза.

З верасня 2020 года грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па візу на гуманітарных падставах. Заявы на візу можна падаць у консульства Польшчы або ў візавыя цэнтры VFSGlobal.

Заявы на вiзу павінны суправаджацца адпаведнымі дакументамі, у тым ліку неабходнымі для пацверджання мэты знаходжання. З поўным пералікам неабходных дакументаў можна азнаёміцца на вышэйзгаданых сайтах.

Заявы на візу можна атрымаць на сайце электроннага консульства. Заяўнікі павінны запоўніць і раздрукаваць заяву і запісацца на прыём у консульства праз вэб-сайт.

З табліцай консульскіх збораў можна азнаёміцца тут.

Від на жыхарства

Заяўнiк можа атрымаць розныя тыпы віду на жыхарства ў залежнасці ад сітуацыі і мэты знаходжання ў Польшчы. Можна падаць заяву на атрыманне вiдаў на жыхарства ў аддзел, які займаецца іміграцыйнымі пытаннямі адпаведнага абласнога кіравання ( іх спіс знаходзiцца тут). Гербавы збор за выдачу дазволу таксама аплачваецца ў гэтым офісе.

Калi ласка, звярніце ўвагу, што ўсе адпаведныя шаблоны даступныя на вэб-сайце (на польскай, англійскай, рускай і французскай мовах).

Часовы від на жыхарства
Часовы від на жыхарства — у выглядзе карты — выдаецца на тэрмін да трох гадоў.
Падаць заяву на атрыманне часовага віду на жыхарства можна, калі Вы збіраецеся:
• уладкавацца на працу, у тым ліку на пасаду высокакваліфікаванага спецыяліста (пасада не можа быць кваліфікаванай) (выдаецца блакiтная карта ЕС);
• адкрыць свой бізнес;
• атрымаць навуковую ступень;
• зарабляць на жыццё або праходзіць навучанне ў Польшчы.
Да заявы павінны быць прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць:
• мэту знаходжання ў Польшчы;
• наяўнасць страхоўкi;
• наяўнасць дастатковых сродкаў для фінансавання знаходжання ў Польшчы;
• наяўнасць месца жыхарства ў Польшчы.
Больш падрабязную інфармацыю аб часовым вiдзе на жыхарства можна атрымаць на сайце Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).

Пастаянны від на жыхарства
Пастаянны від на жыхарства, які пацвярджае права на знаходжанне ў краiне, выдаецца на нявызначаны тэрмін, але ён павінен абнаўляцца кожныя 10 гадоў.
Падаць заяўку на пастаянны від на жыхарства можна пры:
• наяўнасці карты паляка або грамадзянам польскага паходжання; або
• знаходжанні ў шлюбе з грамадзянінам/нкай Польшчы на працягу больш чым тры гады і, перш чым падаць заяву на пастаянны від на жыхарства, знаходжаннi ў Польшчы бесперапынна на працягу не менш за два гады; або
• будучы прызнаным бежанцам і пражываннi у Польшчы больш за пяць гадоў; або
• прадастаўленнi ўмоўнага (дапушчальнага) знаходжання і пражывання ў Польшчы больш за дзесяць гадоў.
Гэта вiд на жыхарства таксама можа быць выдадзена непаўналетнім, калі адзін з бацькоў мае пастаянны від на жыхарства або доўгатэрміновы від на жыхарства ў ЕС(гл. ніжэй), пры ўмове захавання дадатковых патрабаванняў.
Больш падрабязную інфармацыю аб пастаянным вiдзе на жыхарства можна атрымаць на сайце Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).

Доўгатэрміновы від на жыхарства ў ЕС
Доўгатэрміновы від на жыхарства ў ЕС выдаецца на нявызначаны тэрмін, але ён павінен абнаўляцца кожныя пяць гадоў.
Падаць заяву на атрыманне гэтага віду на жыхарства можна пры:
• знаходжаннi ў Польшчы на працягу пяці гадоў;
• валоданнi пастаяннай і стабільнай крыніцай даходу на працягу трох гадоў;
• адсутнасцi выезду за мяжу Польшчы больш за шэсць месяцаў запар або ў агульнай колькасці — дзесяць месяцаў.
Неабходна падмацаваць заяву доказамі адпаведнасці ўсім вышэйназваным патрабаванням, якія ўключаюць:
• валоданне польскай мовай;
• наяўнасць месца жыхарства ў Польшчы;
• наяўнасць медыцынскай страхоўкі;
• наяўнасць дастатковых сродкаў для фінансавання знаходжання ў Польшчы.
Інфармацыя аб доўгатэрміновым відзе на жыхарства ў ЕС даступна на сайце Упраўлення па справах замежных грамадзян сайце Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).

Пры заканчэнні тэрміну дзеяння віду на жыхарства
Неабходна падаць заяву на атрыманне новага віду на жыхарства да заканчэння тэрміну дзеяння сапраўднага (да апошняга дня законнага знаходжання).
Пасля паспяховай падачы заявы афiцыйны прадстаўнiк у абласным упраўленнi павiнен паставіць у пашпарце штамп з датай падачы заявы. Штамп пацвярджае падачу заявы на атрыманне часовага або пастаяннага віду на жыхарства, або доўгатэрміновага віду на жыхарства ў ЕС.
Наяўнасць гэтага штампа дазваляе вярнуцца на радзіму, але не надзяляе правам вяртацца, таму яе наяўнасць не дазваляе вярнуцца ў Польшчу. Яна таксама не дае права падарожнічаць па Шэнгенскай зоне.

Нелегальнае знаходжанне
Пры адсутнасцi сапраўднага дакумента, які дае права на знаходжанне ў Польшчы, могуць узнікнуць сур'ёзныя наступствы:
• пры ўездзе або выездзе памежнік можа выдварыць і забараніць паўторны ўезд на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў;
• незаконнае знаходжанне таксама можа быць выяўлена падчас памежных праверак на польскай тэрыторыі.
Пры выезде з краіны на працягу тэрміну, якi абазначаны ў забароне на паўторны ўезд, магчыма падаць заяву аб адмене гэтай забароны.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб абавязацельстве вярнуцца, калі ласка, наведайце вэб-сайт Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.