Законнае знаходжанне
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі знаходзіцца ў Славакіi.
Візы

Трэба падаць заяву на візу пры жаданні паехаць у Славакію. Мэта знаходжання можа вар'іравацца, і гэта ўплывае на тып візы, на якую падаецца заява.


Ёсць тры тыпы віз, на якія можна падаць заяву:

1) Шэнгенская віза (тып C)
Заява на гэты тып візы падаецца ў мэтах кароткатэрміновага знаходжання ў Славакіі ў наступных выпадках:
• турызм;
• медыцынскае лячэнне;
• дзелавая, культурная або спартыўная паездка;
• прыватны візіт па запрашэнні або ў госці да блізкіх сваякоў;
• іншыя прычыны.
Шэнгенская віза выдаецца на максімальны тэрмін дзеяння пяць гадоў.

2) Нацыянальная віза (Тып D)
Заява на гэты тып візы падаецца ў мэтах доўгатэрміновага знаходжання ў Славакіі ў наступных выпадках:
• праца;
• вывучэнне мовы;
• стварэнне бізнесу;
• ўз'яднанне сям'і з асобай, якая атрымала прытулак;
• іншыя прычыны.
Нацыянальная віза выдаецца на максімальны тэрмін дзеяння адзін год.

3) Транзітная віза (тып А)
Паміж Беларуссю і Славакіяй няма рэгулярных авіязносін, і таму паветраны транзіт практычна немагчымы. З 2010 года толькі адзін беларускі грамадзянін падаў заяву на гэты від візы, але яна не была выдадзена.
Куды звярнуцца?

Падаць заяву на візу можна ў амбасаду Славакіі ў Мiнску або ў візавыя цэнтры, размешчаныя ў г.Мінску і г. Гомелі.

Заява на візу павінна суправаджацца шэрагам дакументаў, і спіс гэтых дакументаў вар'іруецца ў залежнасці ад тыпу візы, на якую падаецца заява, і ад мэты знаходжання ў Славакіі.
З пералікам дакументаў, неабходных для падачы заявы, можна азнаёміцца тут. З пералікам суправаджальных дакументаў, неабходных для афармлення шэнгенскай візы, можна азнаёміцца тут. Дадатковая інфармацыя для заяўнікаў, якім патрабуецца нацыянальная віза, даступна тут.

Формы візавай анкеты (на славацкай, англійскай, рускай, нямецкай, украінскай, турэцкай і французскай мовах) можна спампаваць тут. Акрамя таго, можна запоўніць візавую заяву анлайн і адправіць яе ў электронным выглядзе праз гэты сайт.

Інфармацыя аб візавых зборах даступная тут.

На працягу трох дзён пасля прыбыцця ў Славакію, неабходна паведамiць кампетэнтнаму паліцэйскаму кіраванню пра дату пачатку, месца і меркаваную працягласць знаходжання. Пры перапынку ў атэлі ці іншым аб'екце размяшчэння, менеджары зробяць гэта ад імя замежнага грамадзянiна.

З падрабязнай інфармацыяй аб працэсе атрымання візы можна пазнаёміцца тут.
Від на жыхарства

У залежнасці ад мэты знаходжання ў Славакіі можна атрымаць і розныя віды на жыхарства.

Як правіла, усе неабходныя дакументы для падачы заявы на атрыманне віду на жыхарства прыкладаюцца да заявы на атрыманне нацыянальнай візы. На тэрыторыi Славакіі магчыма падаць заяву на атрыманне віду на жыхарства ў Аддзеле паліцыі па справах замежных грамадзян, кампетэнтным па адпаведнаму месцу жыхарства ў Славакіі. Адрасы аддзелаў можна знайсці тут. Інфармацыя аб плаце за выдачу віду на жыхарства даступна тут.
Часовае пражыванне

Пры жаданнi працаваць (у тым ліку на падставе блакiтнай карты ЕС), пачаць бізнес або вучыцца ў Славакіі, замежнаму грамадзянiну можа быць прадастаўлены часовы від на жыхарства.

У залежнасці ад мэты знаходжання, часовы від на жыхарства можа быць выдадзены на тэрмін:
• да шасці гадоў для атрымання дазволу на вучобу;
• да двух гадоў для атрымання дазволу на працу і правядзенне навукова-даследчай дзейнасці ці іншай спецыяльнай дзейнасці (чытанне лекцый, спартыўная, мастацкая і добраахвотная працоўная дзейнасць, дзейнасць акрэдытаванага журналіста, лячэнне або стажыроўка і інш.);
• да трох гадоў на стварэнне бізнесу;
• да пяці гадоў для ўз'яднання сям'і.

Да заявы аб прадастаўленні часовага віду на жыхарства павінны быць прыкладзены наступныя дакументы:
• доказ мэты пражывання;
• доказ адсутнасцi судзімасцi;
• доказ наяўнасцi жылля ў Славакіі;
• доказ наяўнасцi фінансавых рэсурсаў, каб забяспечваць пражыванне ў Славакіі.

Прадстаўленыя дакументы павінны быць перакладзены на славацкую мову, завераны і не павінны быць старэйшыя за 90 дзён.

З заявай на атрыманне часовага віду на жыхарства можна азнаёміцца тут. Падрабязныя спісы тых дакументаў, якія павінны суправаджаць заяўку на атрыманне часовага віду на жыхарства суадносна мэты знаходжання, можна знайсцi тут (на славацкай і англійскай мовах).

Пасля атрымання часовага віду на жыхарства замежны грамадзянiн павiнен на працягу 180 дзён уехаць на тэрыторыю Славакіi. Па прыбыцці ў Славакію неабходна:
• паведаміць аб пачатку тэрмiну знаходжання ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян на працягу трох працоўных дзён;
• запісацца на атрыманне медыцынскай страхоўкi на працягу трох працоўных дзён з моманту атрымання віду на жыхарства;
• прадаставiць медыцынскае заключэнне, якое пацвярджае адсутнасць захворванняў, якія нясуць пагрозу грамадскаму здароўю, і падаць пацверджанне аб атрыманнi медыцынскай страхоўкі ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян на працягу 30 дзён з моманту атрымання віду на жыхарства.
Дазвол на пастаяннае пражыванне

Падаць заяву на атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне тэрмiнам дзеяння пяць гадоў магчыма пры выкананнi адной з наступных умоў:
• знаходжанне ў шлюбе з грамадзянінам/нкай Славакіі або на ўтрыманні грамадзяніна/нкi Славакіі, якi валодае дазволам на пастаяннае месца жыхарства;
• узрост менш за 18 год і знаходжанне на ўтрыманнi асобы, якая мае дазвол на пастаяннае месца жыхарства ў Славакіі;
• у выключных выпадках, калі гэта адпавядае інтарэсам Славацкай Рэспублікі.

Акрамя таго, можна падаць заяву на атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне на нявызначаны тэрмін пры валоданнi пяцігадовым дазволам на пастаяннае пражыванне не менш за чатыры гады або недасягненнi ўзросту 18 гадоў, і знаходжаннi на ўтрыманнi асобы, якая мае дазвол на пастаяннае месца жыхарства ў Славакіі на нявызначаны тэрмін.

Дакументы, неабходныя для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне на нявызначаны тэрмін, пералічаны тут.

Пры валоданнi статусам пастаяннага жыхара існуюць тыя ж правы і абавязкі, што і ва ўсіх грамадзян Славацкай Рэспублікі ў большасці сфер жыцця (напрыклад, занятасць, ахова здароўя, сацыяльныя пытанні і грамадскае жыццё на рэгіянальным узроўні).
Дазвол на доўгатэрміновае знаходжанне

Можна таксама падаць заяву на атрыманне дазволу на доўгатэрміновае знаходжанне ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян:
• пасля бесперапыннага пражывання ў Славакіі не менш за пяць гадоў;
• заканчэнне тэрміну дзеяння дазволу на доўгатэрміновае знаходжання;
• пражыванне ў ЕС у якасці ўладальніка блакітнай карты ЕС на працягу бесперапыннага перыяду не менш за пяць гадоў, i пражыванне ў Славакіі на працягу апошніх двух год гэтага перыяду.
Пры заканчэнні тэрміну дзеяння дазволу на знаходжанне

Заява аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на знаходжанне павінна быць пададзена да заканчэння тэрміну дзеяння сапраўднага дазволу (да апошняга дня дзеяння законнага знаходжання на тэрыторыi краiны). Аднак рэкамендуецца падаць заяву на прадаўжэнне дазволу на знаходжанне за шэсць месяцаў да гэтай даты. Пры падачы заявы на прадаўжэнне дазволу на знаходжанне не пазней апошняга дня яго дзеяння, наступнае знаходжанне ў Славакіі лічыцца законным да таго часу, пакуль не будзе разгледжана новая заява.

Заяву можна пабачыць тут і спіс дакументаў, якія неабходна прыкласці, даступны тут.
Нелегальнае знаходжанне

Адсутнасць сапраўднага дакумента, які дае права на знаходжанне ў Славакіі, можа пагражаць выдварэннем. Калі прадстаўнікі паліцыі прыйдуць да высновы, што існуе рызыка пазбегнуць высылкі або ёсць іншыя фактары рызыкі, замежны грамадзянiн можа быць затрыманы да ад'езду ў Беларусь.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.