Законная праца
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі працаваць у Чэхіі.
Легальна пражываць і працаваць у Чэхіі можна толькі ў тым выпадку, калі замежны грамадзянiн атрымаў дазвол на працу, працоўную карту або блакiтную карту ЕС.

Дазвол на працу
Дазвол на працу можна атрымаць толькі пры наяўнасці сапраўднага віду на жыхарства або пры наяўнасці працоўнай карты, або блакiтнай карты ЕС, якiя дазваляюць заставацца ў Чэхіі на больш працяглы тэрмін.
Замежны грамадзянiн, які хоча працаўладкавацца ў Чэхіі, можа падаць заяву на атрыманне дазволу на працу, якое выдаецца:
• для сезоннай працы;
• для ўладальнікаў доўгатэрміновага віду на жыхарства ў мэтах вядзення бізнесу або інвеставання;
• для працаўладкавання на абмежаваны перыяд часу з мэтай павышэння кваліфікацыі (стажыроўка);
• для кароткатэрміновай занятасці да трох месяцаў і інш.

Замежны грамадзянiн можа падаць заяву на атрыманне дазволу на працу ў рэгіянальнае бюро працы. Стандартная працэдура заключаецца ў падачы заявы на атрыманне дазволу на працу ў пісьмовай форме да прыбыцця ў Чэшскую Рэспубліку. Замежны грамадзянiн можа быць прадстаўлены сваім працадаўцам у адносінах з бюро працы. За выдачу дазволу на працу адказвае рэгіянальнае аддзяленне бюро працы ў тым раёне, дзе замежны грамадзянiн будзе выконваць сваю працу.

Неабходныя заяўкі таксама можна знайсці і запоўніць непасрэдна на гэтым сайце.

Да прыбыцця ў Чэхію замежны грамадзянiн павінен мець від на жыхарства, які таксама можа быць забяспечаны працоўнай картай або блакiтнай картай ЕС. Заява на атрыманне віду на жыхарства, працоўнай карты або блакітнай карты ЕС павінна быць пададзена ў амбасаду Чэхіі ў Мiнску.

Рэгіянальнае бюро працы можа прадоўжыць тэрмін дзеяння дазволу на працу па просьбе замежнага грамадзянiна, нават шматразова, але заўсёды не больш чым на два гады. Для сезоннай працы дазвол на працу выдаецца максімум на шэсць месяцаў на працягу 12-месячнага перыяду. Заява аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на працу можа падавацца ў адпаведнае рэгіянальнае аддзяленне бюро працы. Гэта павінна быць зроблена не раней чым за тры месяцы і не пазней чым за 30 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дзеючага дазволу на працу.

Працоўная картка
Працоўная картка дзейнічае як доўгатэрміновы від на жыхарства і, такім чынам, выдаецца заяўнікам, якія плануюць знаходзiцца ў больш працяглых працоўных абавязацельствах. Часцей за ўсё яна выдаецца на тэрмін дзеяння працоўных адносін або на тэрмін дзеяння рашэння органа прызнання аб дазволе на выкананне прафесіі.

Іншымі словамі, замежны грамадзянiн, які мае працоўную картку, мае права:
• пражываць на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі і адначасова
• працаваць на той працы, дзеля якой была выдадзена працоўная картка.

Яна можа быць выдадзена на тэрмін дзеяння да двух гадоў з магчымасцю паўторнага падаўжэння. Працоўная картка павінна быць выдадзена ў больш кароткі тэрмін, чым пры асобным афармленні віду на працу і віду на жыхарства, пры ўмове захавання ўсіх патрабаванняў.

Заяву на атрыманне працоўнай карткi можна падаць ў амбасадзе Чэхіі ў Мiнску.

Блакiтная карта ЕС
Блакiтная карта ЕС таксама дзейнічае як доўгатэрміновы від на жыхарства і выдаецца для выканання высокакваліфікаванай працы. Максiмальны тэрмiн выдачы — два гады. Яна можа быць падоўжана не раней чым за 120 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння існуючай карты і не пазней апошняга дня яе дзеяння.

Заяву на атрыманне блакiтнай карты ЕС можна падаць ў амбасадзе Чэхіі ў Мiнску. Максімальны тэрмін апрацоўкі заявак на Блакітную карту ЕС складае 60 дзён.

Карта ўнутрыфірменнага пераводу супрацоўнікаў дазваляе яе ўладальніку пражываць у Чэшскай Рэспубліцы больш за тры месяцы і праходзiць стажыроўку або займаць кіруючую, спецыялізаваную пасаду, на якую асоба была часова пераведзена ў межах сваёй кампаніі.

Нелегальная праца
Праца ў Чэхіі з'яўляецца нелегальнай, калі Вы:
• выконваеце працу па-за працоўнымі адносінамі;
• выконваеце працу без дазволу на працу, працоўнай карты, карты ўнутрыфірменнага пераводу супрацоўнікаў або блакiтнай карты ЕС;
• выконваеце працу з парушэннем названых дакументаў;
• не маеце сапраўднага віду на жыхарства.

Выкананне, садзейнічанне або пасярэдніцтва незаконнай працы з'яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі і могуць быць пакараны штрафам, які накладаецца на замежнага грамадзянiна, працадаўцу ці пасярэдніка.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.