Законная праца
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі працаваць у Польшчы.
Дэкларацыя аб даручэннi працы замежнаму грамадзянiну
Грамадзяне Беларусі маюць права легальна працаваць у Польшчы на падставе заявы працадаўцы аб даручэннi працы замежнаму грамадзянiну.
Дэкларацыя павінна быць пададзена працадаўцам у адпаведнае бюро працы ваяводства ў Польшчы. Пасля таго, як яна зарэгістравана, можна выкарыстоўваць дэкларацыю для падачы заявы на візу.
Дэкларацыя аб даручэннi працы замежнаму грамадзянiну дае права працаваць не больш за шэсць месяцаў на працягу 12 месяцаў запар. Пры ажыццяўленнi працы ў Польшчы па працоўнай дамове (на падставе Працоўнага кодэкса) пасля трох месяцаў працы паводле Дэкларацыі ёсць магчымасць падаць заяву на атрыманне дазволу на працу ў спрошчаным парадку.
Ажыццяўленне працы на аснове Дэкларацыі ставіцца да кароткатэрміновага дазволу на працу, за выключэннем працы ў сельскай гаспадарцы, садаводстве і турызме (гл. дазвол на сезонную працу).


Дазволы на працу
Дазвол на працу

Як правіла, менавіта працадаўца падае заяўку на дазвол на працу замежнага работнiка, калі толькі працадаўца не ўпаўнаважыць работнiка зрабіць гэта самастойна.
Гэтая працэдура ажыццяўляецца адпаведнай установай ваяводства.
Каб атрымаць дазвол на працу, працадаўца павінен прадэманстраваць адсутнасць прэтэндэнтаў на занятак вакантнага месца ў рэестры беспрацоўных. Дазвол на працу дае права працаваць толькі на аднаго працадаўцу і толькі ў адпаведнасці з умовамі (пасада, працоўны час і,сярод іншага, аплата працы), названымі ў дазволе на працу. Ён выдаецца на пэўны тэрмін і можа быць працягнуты.

Аднаразовы дазвол

Аднаразовы дазвол спалучае ў сабе легалізацыю працы і знаходжання ў Польшчы.
Аднаразовы дазвол выдаецца на пэўны тэрмін і дазваляе працаваць згодна з дамаўленнем з адным працадаўцам. Ён выдаецца на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў.
У адрозненне ад дазволу на працу, менавіта работнiк, а не працадаўца павінен падаць заяву на атрыманне аднаразовага дазволу. Работнiк павiнен падаць заяву ў адпаведную ўстанову ваяводства, якая мае юрысдыкцыю над месцам жыхарства работнiка.
Для атрымання дадатковай інфармацыі, уключаючы інфармацыю аб прымальнасці і неабходных дакументах, калі ласка, наведайце вэб-сайт Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).

Блакiтная карта ЕС — гэта тып аднаразовага дазволу на працу на высокакваліфікаванай пасадзе. Заяўку на яе атрыманне магчыма падаць пры наяўнасці вучонай ступенi або адпаведнай дасведчанасці ў працы высокага ўзроўню, а таксама калі заробак роўны або вышэй за 150% ад афіцыйнай сярэдняй заработнай платы ў Польшчы. Работнiк таксама павінен адпавядаць некалькім іншым юрыдычным патрабаванням. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Дазвол на сезонную працу
Гэта дазвол распаўсюджваецца на асобныя галіны прамысловасці, такія як сельская гаспадарка, садоўніцтва і турызм.
Дазвол на сезонную працу павінен быць зарэгістраваны ў бюро працы ваяводства па месцы жыхарства працадаўцы. Ён дазваляе працаваць максімум дзевяць месяцаў у каляндарным годзе. Атрымаўшы гэты дазвол, работнiк можа быць наняты на любую сезонную працу, але толькі працадаўцам, названым у дазволе на працу.
Для атрымання дадатковай інфармацыі, уключаючы інфармацыю аб прымальнасці і неабходных дакументах, калі ласка, наведайце вэб-сайт Упраўлення па справах замежных грамадзян (на польскай, англійскай і рускай мовах).


Карта паляка
Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскай нацыі. Яго можна атрымаць пры наступных умовах:
• хаця б базавае валоданне польскай мовай і папулярызацыя польскіх традыцый і звычаев;
• прадстаўленне польскаму консулу пісьмовай заявы аб прыналежнасці да польскай нацыі;
• доказ таго, што па меншай меры адзін з бацькоў, бабуль і дзядуль ці два прадзеда мелі польскае паходжанне або польскае грамадзянства, або
• прад'яўленне пасведчання польскай грамадскай арганізацыі, якое пацвярджае актыўны ўдзел у дзейнасці на карысць польскай мовы і культуры ці польскай нацыянальнай меншасці на працягу не менш за тры апошнія гады.

Карта паляка не азначае набыццё польскага грамадзянства і не з'яўляецца дакументам, які дае права перасекчы мяжу або пасяліцца ў Польшчы. Карта паляка не можа быць выдадзена асобе, якая мае польскае грамадзянства або пастаянны від на жыхарства ў Польшчы.

Уладальнік карты паляка мае, апроч іншага, наступныя правы:
• працаваць і займацца эканамічнай дзейнасцю на тых жа падставах, што і польскія грамадзяне (дазвол на працу не патрабуецца);
• вучыцца і ўдзельнічаць ў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работах у Польшчы;
• карыстацца медыцынскімі паслугамi ў надзвычайных сітуацыях;
• быць вызваленым ад консульскіх збораў за:
- апрацоўку і прыняцце заявы на нацыянальную візу з мэтай скарыстацца правамі, якія вынікаюць з карты паляка;
- разгляд і прыняцце заявы аб выдачы польскага грамадзянства;
• атрымаць матэрыяльную дапамогу для пакрыцця часткі кошту пражывання ў Польшчы пры падачы заявы на атрыманне пастаяннага вiда на жыхарства (грашовая дапамога прадастаўляецца на тэрмін да дзевяці месяцаў).

Як правіла, карта паляка сапраўдная на працягу 10 гадоў з моманту яе выдачы. Тэрмін дзеяння карты можа быць падоўжаны яшчэ на 10 гадоў, калі ўладальнік падасць заяву не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння карты.

Заяву на атрыманне карты паляка можна падаць у консульскую ўстанову або ва Упраўленне маршалка ваяводства ў Беластоку. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб працэдуры i неабходных дакументах, калі ласка, наведайце вэб-сайт (на польскай мове).


Калі не патрабуецца дазвол на працу?
Не абавязкова мець дазвол на працу, пры:
• наяўнасцi сапраўднай карты паляка;
• ажыццяўленнi працы ў галіне інфармацыйных тэхналогій або медыцынскага абслугоўвання і валоданнi гуманітарнай візай з пазначэннем 'Poland Business Harbour' (з 1 снежня 2020 года);
• заканчэннi польскай сярэдняй школы;
• праходжаннi навучання ў вочнай форме або заканчэннi польскага ўніверсітэта (толькі вочная форма навучання);
• знаходжэннi ў шлюбе з грамадзянінам/нкай Польшчы і валоданнi відам на жыхарства, выдадзеным на падставе шлюбу;
• атрыманнi пастаяннага вiда на жыхарства ў Польшчы;
• умове атрымання статусу доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС;
• умове атрымання статусу бежанца, атрымання дадатковай абароны, дазвалення заставацца па гуманітарных меркаваннях або прадастаўленнi ўмоўнага (дапушчальнага) знаходжання.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.