Законная праца
Дакументы, якія дазваляюць грамадзянам Беларусі працаваць у Славакii.
Пры жаданнi працаваць у Славакіі неабходна адпавядаць розным умовам у залежнасці ад тыпу дазволу на знаходжанне, віду працы, якая будзе выконвацца, працягласці знаходжання і іншых фактараў.

Працадаўцу не трэба пацвярджаць адсутнасць прэтэндэнтаў на занятак вакантнага месца ў рэестры беспрацоўных грамадзян Славакіі пры выкананнi пэўных умоў (аднаразовы дазвол). Атрыманне дазволу на працу таксама можа быць неабавязковым. Лiст гэтых умоў можна пабачыць тут.

У іншых выпадках неабходна будзе падаць заяву на атрыманне аднаго з наступных дакументаў:
• дазвол на працу;
• аднаразовы дазвол;
• блакiтная карта ЕС.

У выпадках неабходнасцi атрымання дазволу на працу, пацверджання магчымасці запаўнення вакансіі (аднаразовы дазвол) або пры наяўнацi блакітнай карты ЕС, заяўнік мае права выконваць працу толькі ў рамках працоўных адносін (працоўнай дамовы). У іншых выпадках таксама магчыма выконваць працу на падставе дамовы, адрознай ад працоўнага пагаднення.
Дазвол на працу

Каб быць працаўладкаваным на падставе дазволу на працу, неабходна адпавядаць аднаму з наступных крытэрыяў:
• валодаць часовым дазволам на знаходжанне з мэтай ўз'яднання сям'і ці доўгатэрміновым дазволам на знаходжанне ў іншай краіне ЕС, і знаходзiцца ў Славакіі не менш за 12 месяцаў;
• працаўладкоўвацца на сезонную працу;
• працаваць мараком на судне, зарэгістраваным у Славакіі; або
• калi ў міжнароднай дамове, якая мае абавязковую сілу для Славацкай Рэспублікі, прадугледжана, што замежны грамадзянiн ў адпаведнай сітуацыі павінен атрымаць дазвол на працу (напрыклад, унутранае перамяшчэнне ў адпаведнасці з пагадненнем аб Сусветнай гандлёвай арганізацыi).

Падача заявы на атрыманне дазволу на працу ажыццяўляецца бясплатна. Бланкі заявак даступныя тут. Менавіта работнiк і будучы працадаўца павінны дамовіцца аб тым, хто будзе падаваць заяву на атрыманне дазволу на працу.
Аднаразовы дазвол на працу

Аднаразовы дазвол на працу — гэта від дазволу на часовае знаходжанне з мэтай працаўладкавання, па які патрэбна звяртаецца ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян. Ён выдаецца на падставе пацверджання магчымасці запаўнення вакансіі, выдадзенага бюро працы будучаму працадаўцу, якое пацвярджае, што пасада можа быць запоўнена замежным работнiкам. Менавіта работнiк і будучы працадаўца павінны дамовіцца аб тым, хто будзе падаваць заяву на атрыманне такога тыпу дазволу на працу.

Заява павінна быць пададзена разам з наступнымі дакументамі:
• пісьмовае абяцанне працаўладкавання;
• пацверджанне прызнання адукацыі або завераны дакумент, які пацвярджае неабходную адукацыю для адпаведных прафесій.
Блакiтная карта ЕС

Блакiтная карта ЕС з'яўляецца разнавіднасцю часовага дазволу на знаходжанне для працаўладкавання высокакваліфікаваных асоб, і выдаецца Аддзелам паліцыі па справах замежных грамадзян. Умовы і іншая інфармацыя, звязаная з падачай заяўкі на атрыманне блакiтнай карты ЕС, даступны тут.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.