Мае правы
Якія правы маюць беларускія грамадзяне на рынку працы ў Чэхіі?
Працоўныя правы
Замежны грамадзянiн мае права на атрыманне пісьмовай дамовы. Для чэшскіх працадаўцаў не прадугледжана ніякага прававога рэгулявання па забеспячэнні перакладу дамовы на родную мову замежнага грамадзянiна.
Тып працы, месца працы і час працы павінны быць указаны ў дамове. Штотыднёвы працоўны час не павінен перавышаць 40 гадзін. Кожны работнік мае права на 30-хвілінны перапынак пасля максімум шасці гадзін бесперапыннай працы. Звышурочная праца, праца ў святочныя дні, праца ў выходныя дні і праца ў начны час павінны быць фінансава кампенсаваны больш высокай пагадзіннай аплатай. Работнік мае права ўзяць адпачынак у сукупнасці на чатыры тыдні на працягу аднаго каляндарнага года.

Кожны замежны работнiк мае права ўдзельнічаць у прафсаюзах. Працадаўца ніякім чынам не можа перавышаць працоўныя правы работніка. Такая эксплуатацыя можа ўключаць:
• аплату працы ніжэй мінімальнага заробка;
• утрыманне заробка;
• прымус работніка да працы ў зневажальных умовах;
• запалохванне работніка;
• канфіскацыю дакументаў работніка;
• рознае матэрыяльнае ўзнагароджанне работнікаў за выконванне аднаго аб'ёму працы;
• невыкананне асноўных правоў, прапiсаных ў Працоўным кодэксе і Грамадзянскім кодэксе.

Калі замежны работнік знаходзіцца ў краіне на законных падставах і мае неабходныя дакументы з бюро працы, ён павінен атрымліваць такую ж зарплату, як і любы работнік-грамадзянiн, які выконвае тую ж працу.


Сацыяльная абарона
У Чэшскай Рэспубліцы існуе сістэма сацыяльнага забеспячэння, якая складаецца з трох асноўных кампанентаў. Першы кампанент-гэта сацыяльнае страхаванне, якое ўключае ў сябе медыцынскае страхаванне і пенсійнае страхаванне. Другі кампанент — дзяржаўная сацыяльная падтрымка (ДСП), якая прадугледжвае дапамогу на ўтрыманне дзіцяці, жыллёвае забеспячэнне, дапамогу пры нараджэнні дзіцяці, бацькоўскае забеспячэнне і іншую дапамогу. Трэці кампанент — гэта матэрыяльная дапамога, якая прадугледжвае грашовае забеспячэнне, жыллёвае забеспячэнне і неадкладную надзвычайную дапамогу. Кожны чалавек можа звярнуцца па дзяржаўную сацыяльную падтрымку або матэрыяльную дапамогу ў бюро працы. На практыцы працадаўца плаціць падаткі ў сістэму сацыяльнага забеспячэння ад імя сваіх работнікаў, у тым ліку замежных (пры ўмове наяўнасці ў іх сапраўдных працоўных дамовах і належным чынам аформленага дазволу знаходжання на тэрыторыi Чэшскай Рэспублiкі).

Доступ да поўнага дзяржаўнага медыцынскага страхавання прадастаўляецца аўтаматычна ўладальнікам доўгатэрміновага віду на жыхарства або пастаяннага віду на жыхарства. У адваротным выпадку, замежны грамадзянiн павінен мець працоўную дамову з кампаніяй, зарэгістраванай у Чэхіі, каб ў выпадку атрымання траўмы яго выдаткі пакрывалiся працадаўцам. Калі такое пагадненне не з'яўляецца часткай дагавора, замежны грамадзянiн рызыкуе не атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу, рызыкуе апынуцца абцяжараным iншымi абавязкамі ці нават рызыкуе неадкладнай дэпартацыяй. Як і сацыяльнае страхаванне, медыцынскае страхаванне таксама аплачваецца працадаўцам. Замежнаму грамадзянiну рэкамендуецца заўсёды мець пры сабе карту медыцынскага страхавання або iншы адпаведны дакумент.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.