Мае правы
Якія правы маюць беларускія грамадзяне на рынку працы ў Польшчы?
Працуючы ў Польшчы, замежны работнiк мае права атрымаць пісьмовую працоўную дамову на зразумелай мове і працаваць у бяспечных і гігіенічных умовах. Працадаўцы павінны выконваць правілы мінімальнага заробку. Тыя, хто працаўладкаваны на падставе Працоўнага кодэкса (працоўнага дагавора), маюць:
• доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі;
• медыцынскае страхаванне;
• гарантаваную кампенсацую і пенсію пры няшчасным выпадку на вытворчасці;
• права на аплачваемы адпачынак (26 дзён у год пры поўнай занятасці);
• доступ да сацыяльнай дапамогі, калі гэта неабходна.

Работнiку варта занепакоіцца, калі працадаўца не пачаў працэс легалізацыі працы. Работнiку заўсёды патрэбна мець копію дэкларацыі або дазволу на працу, як толькі яны будуць атрыманы. Працадаўца не павінен спаганяць з работнiка дадатковыя выдаткі, прапаноўваць кантракт на іншую працу, чым тая, якая фактычна павiнна быць выканана, або прапаноўваць умовы працы, адрозныя ад тых, якія пазначаны ў дэкларацыі або дазволе на працу. Работнiк ніколі не павiнен пагаджацца пачынаць працу да атрымання неабходных дакументаў або прыступаць да працы пры наяўнасцi дакументаў, выдадзеных на іншага працадаўцу.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.