Мае правы
Якія правы маюць беларускія грамадзяне на рынку працы ў Славакii?
Працуючы ў Славакіі, работнiк мае права на роўны зварот, напрыклад, з пункту гледжання ўмоў працы, заробку і звальнення, а таксама здароўя і бяспекі на працоўным месцы. Працадаўцы таксама павінны выконваць правілы мінімальнага заробку платы.

Пры змене працадаўцы неабходна паведаміць пра гэта ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян не менш чым за пяць дзён да пачатку новую працу. Неабходна таксама прадставіць новую працоўную дамову або пісьмовае абяцанне аб прыёме на працу і пацвярджэнне прызнання кваліфікацыі.

Пры ажыццяўленнi працы работнiк мае права на дзяржаўную медыцынскую страхоўку ў Славакіі. У іншых выпадках замежныя грамадзяне павінны самастойна пакрываць медыцынскую страхоўку.

Магчыма змяніць статус пражывання, iнакш кажучы змяніць тып або мэту знаходжання (напрыклад, з высокакваліфікаванай працы на ўладкаванне бізнесу). У такіх выпадках небходна падаць новую заяву на атрыманне віду на жыхарства або дазволу на знаходжанне ў Аддзел паліцыі па справах замежных грамадзян не пазней апошняга дня дзеяння бягучага віду на жыхарства або дазволу на знаходжанне.
Праект фінансуецца ўрадамі Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі праз Вышаградскія гранты Міжнароднага Вышаградскага фонду. Місія Фонду складаецца ў прасоўванні ідэй устойлівага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе.